Расея хоча стварыць транспартныя калідоры, каб абмежаваць рээкспарт тавараў праз Беларусь


Гэтае пытанне паднялі на нарадзе Міністэрства сельскай гаспадаркі Расеі 13 красавіка.

На думку расейскіх чыноўнікаў, стварэнне транспартных калідораў для імпартных і экспартных паставак сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі маршрутнымі рэфрыжэратарных цягнікамі ў напрамку Узбекістана, Таджыкістана, Азербайджана, Ірану і Беларусі дазволіць абмежаваць рээкспарт забароненых тавараў праз Казахстан, Азербайджан і Беларусь.

Міністр Яўгеній Непаклонаў лічыць, што стварэнне гэтых калідораў таксама спрасціць мытнае і ветэрынарна-фітасанітарнае суправаджэнне, падатковае адміністраванне грузаў, забяспечыць бяспеку і якасць прадукцыі ды павялічыць абʼёмы экспартных паставак.

Без таго няпростыя стасункі Беларусі з «Рассельгаснаглядам» сапсаваліся яшчэ больш на пачатку лютага. 3 лютага Лукашэнка падчас размовы з журналістамі не выключыў магчымасці завядзення крымінальнай справы супраць кіраўніка расейскага кантрольнага ведамства за тое, што той наўмысна шкодзіць Беларусі. Данкверт у сваю чаргу параіў Менску навесці парадак на прадпрыемствах.

28 сакавіка Рассельгаснагляд увёў новыя абмежаванні і забараніў пастаўкі прадукцыі з двух прадпрыемстваў Беларусі. У тым ліку, у чорны спіс у чарговы раз трапіла малочная кампанія «Бабушкина крынка».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў