Расея хоча праверыць беларускія сховішчы яблык


Рассельгаснагляд хоча праверыць сховішчы яблыкаў для выключэння рызыкі рээкспарту садавіны з краін, якія трапілі пад эмбарга.

«Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай вобласцях звярнулася з хадайніцтвам у цэнтральны апарат службы аб узгадненні выезду фітасанітарных інспектараў у месцы захоўвання ўраджаю 2016 гады (у Беларусі. – Заўв. «Белсат»), – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіравання.

Расейцы маюць намер гэта зрабіць для выключэння рызыкі рээкспарту садавіны з краін, якія трапілі пад эмбарга, і пацверджання магчымых аб’ёмаў увозу яблыкаў з Беларусі, растлумачылі ва ўпраўленні.

Падставай для такой праверкі там называюць істотны рост імпарт яблыкаў у Расею ў верасні-кастрычніку 2016 года, у тым ліку з Беларусі.

«Сярэднесутачны аб’ём увозу павялічыўся з 40 да 400 тонаў, пры гэтым доля Беларусі у імпарце вырасла да 85 %», – падаюць у прэс-службе.

«На думку спецыялістаў, такую дынаміку не варта разглядаць толькі ў кантэксце» сезона збору ўраджаю ў Беларусі», – заяўляюць там.

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Уладзімір Гракун кажа, што афіцыйны запыт аб правядзенні такой інспекцыі у міністэрства пакуль не паступаў.

«Але мы адкрытыя для яе, гатовыя паказаць і сады, і ўраджай, і сховішчы, і якасць нашага тавару», – сказаў ён.

Гракун удакладніў, што ў краіне ёсць пладасховішчы прыкладна на 100 тыс. тонаў. «У прамысловых садах ураджай чакаецца вышэй мінулага года», – дадаў ён.

ДД, паводле «Інтэрфакс»

Стужка навінаў