Расея хоча, каб ў Беларусі былі створаны сэрвісныя тэхцэнтры для ваеннай тэхнікі


Дырэктар Федэральнай службы па ваенна-тэхнічнай супрацы Расеі Дзмітрый Шугаеў заявіў, што сэрвісныя тэхнічныя цэнтры (СТЦ) у Беларусі патрэбны як беларускаму боку, так і расейскім партнёрам.

«Ваенна-тэхнічная супраца з беларускімі калегамі будуецца па вызначаным прынцыпе. На сёння асноўнае – гэта пастаўкі. Тым не менш, пытанне рамонту, мадэрнізацыі, паставак запчастак не сыходзіць з парадку дня. Больш за тое, у нас ёсць пэўная праграма, ёсць пілотныя праекты стварэння СТЦ, якія тычацца тэхнікі СПА, радыёэлектроннага абсталявання, бранятанкавай тэхнікі», – сказаў Шугаеў.

Ён паабяцаў, што Расея прыкладзе ўсе намаганні для рэалізацыі гэтага праекту, паведамляе БелТА.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў