Расея дасць Беларусі $ 700 млн крэдыту


Намеснік міністра фінансаў Расеі Сяргей Старчак кажа, што дакументы па крэдыце будуць падпісаныя пас таго, як выйдзе распараджэнне ўраду.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва ТАСС.

«Гэта тэхнічная праца, Палітычныя рашэнні ўсе прынялі. Мы афармляем дакументы і ўсё – $ 700 млн, як дамовіліся, як было абвешчана», – заявіў намеснік міністра.

Старчак дадаў, што дакументы аб прадастаўленні крэдыту падпішуць пасля таго, як выйдзе распараджэнне ўраду.

Расейскае інфармагенцтва нагадвае, што кіраўнікі Расеі ды Беларусі дасягнулі пагаднення аб рэфінансаванні даўгавых абавязацельстваў Менску. Планавалася, што Расея дасць $ 800 млн на рэструктурызацыю беларускіх даўгоў.

Раней намеснік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч заявіў, што Менск спадзяецца атрымаць расейскі крэдыт на $ 700 млн у ліпені-жніўні.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў