Расея без Пуціна? Вялікі форум у Вільні


4-ы па ліку «Форум свабоднай Расеі» адбудзецца ў Вільні 3-4 снежня. Гэта працяг дыскусіяў папярэдніх форумаў, на якім будуць разглядацца тэмы расейскай ды сусветнай палітыкі. Разам са спікерамі прысутныя абмяркуюць: як супрацьстаяць расейскай прапагандзе, тактыку дзеяння расейскай апазіцыі на будучых выбарах, Пуцінскі рэжым на міжнароднай арэне, стагоддзе Кастрычніцкай катастрофы. Адмова ад савецкага правапераемства і г.д.

У форуме прымуць удзел вядомыя расейскія і міжнародныя эксперты: Гары Каспараў, Андрэй Іларыёнаў, Канстанцін фон Эггерт, Уладзімір Ашуркаў, паплечнік Аляксея Навальнага, Барыс Райтшусцер, Елена Лук’янава, Айдзер Муждабаяў, Яўген Чычваркін, Ігар Чубайс, Бажэна Рынская, Марк Фейгін і г.д.

Пад час форуму будзе весціся прамая трансляцыя, якую можна будзе паглядзець у інтэрнэце.

Поўная праграма дасяжная па спасылцы: http://forumfreerussia.org/

ГС, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары