Расея адступае. Крэмль даказаў, што «усе каляровыя рэвалюцыі скачваюцца вайной»


Расейскі вайсковы эксперт Аляксандр Гольц лічыць, што менскае дамова аб прыпыненні агню дазволіць Пуціну апрануць маску «міратворца» на Данбасе.

Такое меркаванне расейскі эксперт выказаў у размове з журналістамі тэлеканалу «112 Украіна».

«Дзякуючы менскім пагадненням Крэмль дабіўся, чаго хацеў. З аднаго боку, частка Данецкай і Луганскай вабласцей ператвараюцца ў нейкае падабенства непрызнаных тэрыторый, з другога боку, гэтыя тэрыторыі будуць выдатнай вітрынай для пацвярджэння тэзісу аб тым, што «каляровая» рэвалюцыя заканчваецца хаосам і грамадзянскай вайной. Менавіта гэтага дамагаўся Крэмль, менавіта гэта ён і атрымаў. Таму неабходнасці ў ажыццяўленні якіх-кольвек ваенных дзеянняў ужо няма».

Паводле Мінабароны РФ расейскія вайсковыя часткі, якія знаходзіліся на г. зв. вучэннях у Растоўскай вобласці, пачалі вяртацца да месцаў пастаяннай дыслакацыі. У Крамлі адзначаюць, што ваенныя «завяршылі планавыя мерапрыемствы». Аднак расейская прысутнасць узмацняецца на анексаванай паўвыспе Крым, паведамляюць украінскія СМІ.

ЮВ, паводле 112 Украіна

Глядзі таксама
Каментары