Расея адмовіла Украіне ў выдачы экс-камандзіра «Беркута»


У Генпракуратуры Украіны заяўляюць, што Расея адмовіла ў экстрадыцыі былога кіраўніка кіеўскага спецпадраздзялення «Беркут» Сяргея Кусюка.

Як распавёў начальнік упраўлення спецрасследаванняў Генеральнай пракуратуры Сяргей Гарбацюк, у Маскве адмову ў экстрадыцыі патлумачылі тым, што Кусюк з’яўляецца грамадзянінам Расеі.

Сяргей Кусюк быў заўважаны ў Маскве падчас разгону антыкарупцыйнага мітынгу на Цвярской 12 чэрвеня 2017 года. Ён быў у форме АМАПу і аддаваў указанні па рацыі.

З 2015 года Кусюк знаходзіцца ў вышуку ва Украіне. Праваахоўнікі лічаць, што 30 лістапада 2013 года Кусюк кіраваў жорсткім разгонам Еўрамайдана. Пасля перамогі Майдану Сяргей Кусюк збег у Крым разам з іншымі байцамі «Беркуту».

ІІ, belsat.eu, паводле radiosvoboda.org

Глядзі таксама
Каментары