Расея абвінаваціла Беларусь ва ўзнаўленні «махлярскіх схемаў» паставак малочкі


1 лістапада ў Смаленскай вобласці ФСБ затрымала грузавік з беларускай малочнай прадукцыяй і кажа пра выкарыстанне «махлярскіх схемаў».

Пра гэта паведамляецца на сайце расейскага ведамства.

У Рассельгаснаглядзе сцвярджаюць, што інспектары знайшлі ў грузавым адсеку аўта сухую малочную прадукцыю ў крафт-мяхах са слядамі зрыву маркіровачных этыкетак Капыльскага філіялу ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». У той жа час на частцы прадукцыі былі этыкеткі беларускага прадпрыемства «Здравушка-мілк». Таксама ў грузавым адсеку знаходзіліся рулоны-ленты з маркіровачнымі этыкеткамі названага прадпрыемства, адзначаюць у Рассельгаснаглядзе і робяць выснову: вытворцам сухога малака з’яўляецца Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», які знаходзіцца пад часовымі абмежаваннямі на пастаўкі сухога малака ў РФ.

«Нягледзячы на відавочна махлярскія дзеянні адпраўніка, груз суправаджаўся ветэрынарным сертыфікатам <…> Дадзеныя факты ў чарговы раз сведчаць пра адсутнасць сістэма нагляду за пастаўкамі жывёлагадоўчай прадукцыі, якая ўвозіцца ў Расейскую Федэрацыю з Менскай вобласці Рэспублікі Беларусь», – адзначаецца ў паведамленні.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары