Расейцы сабралі корпус эксперыментальнага рэактара для другога энергаблоку Астравецкай АЭС


Фота: publicatom.ru

Першы энергаблок БелАЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі – у 2020-м.

У Валагодскай філіі кампаніі «АЭМ-технологии» завершаная зборка корпусу рэактара для другога энергаблоку Беларускай АЭС, паведамляе прэс-служба кампаніі «Атомэнергомаш» – машынабудаўнічага дывізіёну кампаніі «Росатом», у які ўваходзіць стваральнік корпусу. Корпус для першага энергаблоку зрабіла тая ж кампанія.

Першы энергаблок БелАЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі – у 2020-м. У Астраўцы мантуецца эксперыментальны, да гэтага часу ня выпрабаваны расейскі рэактар 1200 ВВЭР.

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Глядзі таксама
Каментары