Расейцы малююць Пуціна


У конкурсе «Арт-поспех» самы папулярны матыў – постаць расейскага прэзідэнта.

У Расеі з’явілася пляцоўка, на якой могуць прабіцца таленавітыя мастакі з усёй краіны – штогадовы Усерасейскі творчы конкурс «Я – патрыёт Расеі». Дэдлайну няма: дастаткова падаць твор аднойчы – і ён будзе ўдзельнічаць у конкурсе мноства разоў, у 30 розных намінацыях – напрыклад, «Я памятаю, я ганаруся», «Хлеб – усяму галава» або «Вышэй нас толькі зоры».

«Мастакі атрымалі годныя стымулы для новых плённых здзяйсненняў на карысць вялкай Расеі», – падаюць арганізатары, сярод якіх чатыры структуры: выдавецкі дом «Патрыёт» (спецыялізуецца ў ваеннай літаратуры), фонд «Выбітныя палкаводцы і флатаводцы», Цэнтр конкурсаў «Арт-поспех» ды Нацыянальная партрэтная галерэя.

«Лепшыя творы могуць быць рэкамендаваныя для перадачы ў музеі і сталыя выставы Расеі. Творы пераможцаў могуць стаць падставаю для выпуску паліграфічнай прадукцыі патрыятычнай тэматыкі профільных міністэрстваў і службаў», – пішуць арганізатары.

Каб трапіць у густы сілавікоў, арганізатары падабралі адмысловае журы з 9 асобаў, сярод якіх толькі адзін мастак – Мікалай Караткоў. Сярод пазасталых васьмі – чалец прэзідыума Федэрацыі бокса Барыс Лагуцін, дарадца спецпрадстаўніка Прэзідэнта Расеі па міжнароднай супрацы ў Арктыцы ды Антарктыцы Уладзімір Лізун ды першы намеснік старшыні Маскоўскага камітэту ветэранаў вайны Віктар Закідкін.

Ганаровы старшыня аргкамітэту конкурсу – маршал Савецкага Саюза Дзмітры Язаў, ганаровы старшыня Савету конкурсуАляксей Сухараў, былы генпракурор СССР.

Праз іх пільнае вока прайшлі ды былі адабраныя да ўдзелу ў бестэрміновым конкурсе 1081 праца (паводле стану на 27 красавіка).[/vc_column_text][vc_single_image image=”175359″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Адным з найбольш папулярных герояў у творчасці ўдзельнікаў «Арт-поспеху» – расейскі прэзідэнт.

Уладзімір Пуцін са спартоўцамі ў Сочы або з парасонам у анексаваным Крыме.[/vc_column_text][vc_single_image image=”175296″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_single_image image=”175313″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Або па-свойску – у «кашульцы-алкагалічцы».[/vc_column_text][vc_single_image image=”175318″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Пуціна малююць нават ротам. Праз фізічны стан мастачка Наталля Жыжылева трымае пэндзаль вуснамі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”175287″ add_caption=”yes”][vc_column_text]«Гэта мая доўгачаканая перамога, перадусім над сабой! Гэта доказ маёй невыпадковасці ў свеце тым людзям, які не разумелі ды не прымалі мяне. Я вельмі ўдзячная маёй матулі за цярплівасць, бо не лёгка даказаць людзям, што яе дачка – таксама чалавек», – піша Наталля.[/vc_column_text][vc_single_image image=”175281″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]

«Вельмі жывы атрымаўся Уладзімір Уладзіміравіч. Вочы выразныя, ягоныя вочы», – каментуе малюнак на старонцы «Арт-поспеху» Святлана.

Пуцін – гэта не толькі расейскае сёння або заўтра, гэта яшчэ і ўчора. Тут ён – гусар.[/vc_column_text][vc_single_image image=”175309″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]«Міхалыч» пытае, чаму Пуцін так дзіўна апрануты, а «Іван» кажа, што расейскі прэзідэнт «дае свет у Крым, сімвалічна».[/vc_column_text][vc_column_text]«Аўтарская праца, не плагіят», – тлумачыць Расцяпін.[/vc_column_text][vc_single_image image=”175323″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Але не кожны Пуцін даспадобы спецыялістам па Арктыцы ды Антарктыцы. Праца Антона Ткачова ў конкурс не прайшла.[/vc_column_text][vc_single_image image=”175363″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]ДД, belsat.eu

Стужка навінаў