Расейцаў Аляксандрава і Ерафеева прысудзілі ва Украіне да 14 гадоў турмы


Галасііўскі раённы суд Кіева прысудзіў расейскіх ГРУшнікаў Аляксандра Аляксандрава ды Яўгена Ерафеева да 14 гадоў пазбаўлення волі.

У гэты тэрмін ім будзе залічанае перабыванне ў СІЗА.

Вырак суду таксама прадугледжвае канфіскацыю маёмасці ГРУшнікаў і пазбаўленне іх права займаць васковыя пасады тэрмінам тры гады.

6 траўня 2015 года Аляксандрава і Ерафеева затрымалі каля гораду Шчасце (Луганская вобл., Украіна).

Пракуроры высунулі затрыманым аднолькавыя абвінавачанні ў незаконным перасячэнні мяжы, і, сярод іншага, абвінавацілі ў забойстве вайскоўца.

У Маскве сцвярджалі, што Аляксандр Аляксандраў і Яўген Ерафееў не зʼяўляюцца служачымі ГРУ (Галоўнае выведнае кіраўніцтва). Пасля Аляксандраў прызнаў, што накіраваўся ва Украіну пасля звальнення. Ерафееў жа казаў, што ўзяў адпачынак для паездкі на Данбас.

Расейскіх ГРУшнікаў лічаць галоўнымі прэтэндэнтамі на абмен на ўкраінскіх палітзняволеных у Расеі, у прыватнасці, на Надзею Саўчанку.

НМ, belsat.eu, паводле Espreso.tv, фотаздымак Антон Наумлюк / «Медиазона»

Стужка навінаў