Расейскую версію амерыканскага гумарыстычнага шоў суд палічыў экстрэмісцкім матэрыялам


Аўтара перакладу фрагменту тэлешоу «Last Week Tonight with John Oliver» грамадзяніна Расеі Сямёна Кочкіна аштрафавалі за распаўсюд відэароліка пад назваю «Как чеченские девушки надули боевиков ИГИЛ». У роліку ёсць кадры са сцягам «Ісламскай дзяржавы».

Суд гораду Чэбаксары палічыў, што публікацыя відэа, на якім ёсць сцяг тэрарыстычнай арганізацыі, з’яўляецца распаўсюдам экстрэмісцкай сімволікі.

Відэа Кочкін апублікаваў яшчэ ў 2015 годзе ў сваім «УКантакце».

У відэа распавядаецца гісторыя чачэнак, якія звязаліся з баевікамі «Ісламскай дзяржавы» і папрасілі ў іх грошы на дарогу ў Сірыю. Грошы дзяўчыны атрымалі, але ў Сірыю не паехалі.

У суд Сямён Кочкін прыйшоў з рэчамі.

Сямён Кочкін зʼяўляецца каардынатарам расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў горадзе Чэбаксары.

ЮВ, belsat.eu, паводле cheby24.ru

Стужка навінаў