Расейскую «фабрыку троляў» троляць за махлярства


Паводле расейскага выдання kommersant.ru, Упраўленне МУС Прыморскага раёну Санкт-Пецярбургу ўгледзела прыкметы махлярства ў дзеяннях кіраўніцтва піцерскай фабрыкі троляў – кампаніі, якая займаецца публікацыяй патрыятычных каментароў і пастоў у інтэрнэце.

Праверка дзейнасці арганізацыі адбылася пасля скаргі былой супрацоўніцы ТАА «Інтэрнэт-даследаванні» Людмілы Саўчук. Матэр’ялы праверкі перададзеныя ў следчае ўпраўленне для прыняцця рашэння аб узбуджэнні крымінальнай справы. Шанцы на гэта вельмі высокія, мяркуюць пецярбургскія праваабаронцы, якія прадстаўляюць інтарэсы Саўчук.

Праваахоўныя органы праверылі дзейнасць кампаніі ТАА «Інтэрнэт-даследаванні», якая фігуруе ў шэрагу журналісцкіх расследаванняў у якасці аднаго з галоўных пастаўшчыкоў платных палітычных каментароў.

«У дзеяннях кіраўніцтва ТАА «Інтэрнэт-даследаванні» ёсць прыкметы злачынства, прадугледжанага арт. 159 Крымінальнага кодэксу РФ (махлярства)», – гаворыцца ў лісце начальніка аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Прыморскага раёну.

Копію ліста атрымала юрыст абʼяднання «Каманда 29» Дарʼя Сухіх, якая прадстаўляе інтарэсы Людмілы Саўчук.

Заяву 34-гадовая жыхарка Санкт-Пецярбургу падала ў паліцыю ў канцы лістапада 2015 года. Праз месяц ёй адмовілі ва ўзбуджэнні справы. Пазней МУС разгледзела скаргу паўторна, верагодна, па даручэнні пракуратуры, куды таксама была накіраваная скарга, растлумачыў адвакат Іван Паўлаў, кіраўнік «Каманды 29».

У студзені 2015 года Саўчук уладкавалася ў ТАА «Інтэрнэт-даследаванні» спецыялістам па SMM (менеджар па сацыяльных сетках), а звольнілася 11 сакавіка таго ж года. У сваёй заяве спадарыня Саўчук прасіла правесці пракурорскую праверку кампаніі і пералічвала магчымыя парушэнні: ёй не далі працоўную дамову падчас прыёму на працу, працоўную кніжку ў яе не бралі і не рабілі там запісы, заробак недаплачвалі, за атрыманне грошай яна не распісвалася. Працоўны дзень у Людмілы Саўчук і яе калегаў доўжыўся 12 гадзінаў. Грунтуючыся на сваіх назіраннях, спадарыня Саўчук зрабіла высновы, што арганізацыя магла парушаць заканадаўства аб бухгалтарскім уліку і абавязковых узносах, а таксама падатковае заканадаўства.

Улетку 2015 гады Людміла Саўчук і «Каманда 29» спагналі праз суд з «Інтэрнэт-даследаванняў» запазычанасць па заробку і маральную кампенсацыю. «Суд толькі нагода вывесці гэтую досыць закрытую арганізацыю ў публічнае поле», – тлумачыць юрыст Дарʼя Сухіх.

Арганізацыя ўжо змяніла юрыдычную асобу і цяпер існуе пад назвай ТАА «Тека».

У 2013 годзе «Новая газета» апублікавала расследаванне аб дзейнасці расейскай «фабрыкі троляў» у Ольгіна. Паводле выдання, фінансуе гэтую дзейнасць бізнесмен Яўген Прыгожын, якога

ЮВ, belsat.eu, паводле kommersant.ru

Стужка навінаў