Расейскую блогерку Бажэну Рынскую адправілі на выпраўленчыя працы


Расейская свецкая ільвіца, журналістка і блогерка Бажэна Рынска прысуджаная да выпраўленчых працаў тэрмінам на год за нанясенне пабояў карэспандэнту НТВ, паведамляе «ИТАР-ТАСС».

Паводле суду Рынская «нанесла пабоі з хуліганскіх памкненняў». Сама журналістка на судовае паседжанне не прыйшла. Восенню 2013 карэспандэнты «НТВ» спрабавалі ўзяць у Рынкай інтэрвю ля яе дому ў Маскве. «Яна адмовілася адказваць на пытанні і некалькі разоў ударыла журналіста тэлеканала, у тым ліку па твары і галаве», гаворыцца ў матэрыялах справы.

Бажэна Рынска вядзе блог у «Livejournal» пад нікам becky-sharpe. У 2010 годзе ў начным клубе журналістка ўдарыла электрашокерам мужчыну, які схапіў яе за ягадзіцы. Тады блогерка заявіла ў паліцыю, але пра далейшы лёс справы нічога не вядома.

У снежні 2011 года журналістка ўдзельнічала ў апазіцыйнай акцыі на ў Маскве, дзе была затрыманая паліцыяй. Пасля арышту Рынская папрасіла дапамагчы знайсці амапаўцаў, якія яе затрымалі, каб «выкалаць ім вочы шылам», назваўшы супрацоўнікаў правапарадку «звярём» і «жывёламі».

Пазней расейскі Следчы камітэт не палічыў выказванні Рынскай на адрас паліцэйскіх небяспечнымі для грамадства.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары