Расейскую амбасаду ў Дамаску абстралялі з мінамётаў


Паводле МЗС РФ, мінамётны абстрэл расейскай амбасады здзейснілі з раёну Джабар, дзе акапаліся антыўрадавыя баевікі, якія не прыхільнікі г. зв. «Ісламскай дзяржавы». Снарад упаў на тэрыторыю амбасады Расеі ў Дамаску 20 верасня каля 9:00 раніцы.

«Буйны аскепак з маркіроўкай дасталі з зямлі сірыйскія сапёры, якіх выклікалі на месца здарэння. Цяпер высвятляецца, якім чынам снарад трапіў у рукі баевікоў», – гаворыцца ў паведамленні.

Нягледзячы на тое, што Масква і афіцыйны Дамаск адмаўляюць удзел расейскіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях у Сірыі, іхная колькасць на тэрыторыі краіны актыўна расце.

Паводле вайсковага адмыслоўца, якога накіравалі ў пункт матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Вайскова-марскога флоту Расеі ў сірыйскім партовым горадзе Тартус, «яны ўладкоўваюць і ахоўваюць аб’ект, а таксама перабудоўваюць пірс», піша газета «КоммерсантЪ». Цяпер такіх «ахоўнікаў» каля 1700 асобаў, хоць на пачатку канфлікту ў Сірыі на аб’екце ВМФ Расеі было ўсяго некалькі чалавек.

Кантрактнік таксама адзначыў, што расейцы служаць на базе цягам трох месяцаў, пасля чаго іх чакае ратацыя.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў