Расейскія журналісты Сванідзэ і Шаўчэнка пабіліся ў эфіры праграмы пра Сталіна


Тэлежурналіст і гісторык Мікалай Сванідзэ і галоўны рэдактар выдання «Кавполит» Максім Шаўчэнка прыйшлі ў студыю радыё «Камсамольская праўда», каб паспрачацца на тэму «Ці з’яўляецца сталінізм хваробай, якую трэба лячыць». Дыскусія аказалася настолькі гарачай, што дайшло да бойкі.

Журналісты ўчынілі бойку напрыканцы дыскусіі.

– Савецкі Саюз біўся, а ты плюеш на яго магілы, – заявіў Шаўчэнка. – Мы змагаліся дзякуючы сталінскаму кіраўніцтву.
– Хлусіш. Я не плюю на магілы, – адказаў Сванідзэ.
– Французы здаліся і былі саюзнікамі немцаў, а нашыя афіцэры змагаліся. Мы былі адзінай краінай, якая дала адпор нацысцкім захопнікам.
– Дзякуючы гераізму савецкага народу мы змагаліся – і страцілі амаль 30 мільёнаў асобаў.
– Дэмагогія, – адказаў Шаўчэнка. І назваў Сванідзэ «кончаным дэмагогам».
– Калі ты кажаш, што я плюю на магілы – ты апошні нягоднік. Быў бы бліжэй – атрымаў бы па мордзе.
– Ды калі ласка – я тут, дай па мордзе, сцыкло.

Пасля гэтага Сванідзэ падняўся і даў.

Мікалай Сванідзэ і Максім Шаўчэнка ўваходзяць у Раду па правах чалавека пры прэзідэнце Расеі.

ДД

Стужка навінаў