Расейскія заўзятары напалі на трыбуны з англічанамі


Пасля фінальнага свістка ў матчы групавога турніру Еўра-2016 Англія – Расея (1: 1) на трыбунах стадыёна «Веладром» у Марсэлі пачалася бойка.

Расейскія фанаты масава ўварваліся ў суседнія сектары з англійскімі заўзятарамі і ўчынілі бойку. Па словах відавочцаў, ангельцам прыйшлося ратавацца ад атакі, некаторыя скакалі ў праходы з вялікай вышыні. Пры гэтым на сектары былі жанчыны і дзеці.

Паводле адной з версіяў, падставай для гэтага нападу сталі паводзіны англійскіх фанатаў, якія падчас матчу абражалі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і тэнісістку Марыю Шарапаву, адзначае Championat.com, спасылаючыся на паведамленне ў «Тўітэры» англійскага журналіста Саймана Раўнтры. Агенцтва Бі-Бі-Сі паведаміла, што гэты акаўнт у «Тўітэры» мае ўсе прыкметы фэйку. Аднак гэтую інфармацыю перадрукавалі РИА «Новости», «Russia Tuday», Газета.ру, Лента.ру, сайт тэлеканалу Рен-ТВ ды іншыя медыі.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDYmxvY2txdW90ZSUyMGNsYXNzJTNEJTIydHdpdHRlci12aWRlbyUyMiUyMGRhdGEtbGFuZyUzRCUyMnJ1JTIyJTNFJTNDcCUyMGxhbmclM0QlMjJlbiUyMiUyMGRpciUzRCUyMmx0ciUyMiUzRUdldHRpbmclMjBzY2FyeS4lMjBFbmdsaXNoJTIwZmFucyUyMCUyOGFuZCUyMHNvbWUlMjBGcmVuY2glMjklMjBjbGltYmluZyUyMGZlbmNlcyUyMHRvJTIwYXZvaWQlMjBSdXNzaWFuJTIwc3VwcG9ydGVycyUyMGNoYXJnaW5nJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnQuY28lMkZlVFdNR3VtQ0RFJTIyJTNFcGljLnR3aXR0ZXIuY29tJTJGZVRXTUd1bUNERSUzQyUyRmElM0UlM0MlMkZwJTNFJTI2bWRhc2glM0IlMjBHaXNzdXIlMjBTaW1vbmFyc29uJTIwQ04lMjAlMjglNDBHaXNzaVNpbSUyOSUyMCUzQ2ElMjBocmVmJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ0d2l0dGVyLmNvbSUyRkdpc3NpU2ltJTJGc3RhdHVzJTJGNzQxNzQxNzkxMjg0NzI3ODA4JTIyJTNFMTElMjAlRDAlQjglRDElOEUlRDAlQkQlRDElOEYlMjAyMDE2JTIwJUQwJUIzLiUzQyUyRmElM0UlM0MlMkZibG9ja3F1b3RlJTNFJTBBJTNDc2NyaXB0JTIwYXN5bmMlMjBzcmMlM0QlMjIlMkYlMkZwbGF0Zm9ybS50d2l0dGVyLmNvbSUyRndpZGdldHMuanMlMjIlMjBjaGFyc2V0JTNEJTIydXRmLTglMjIlM0UlM0MlMkZzY3JpcHQlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]На бакавых трыбунах падчас другога тайму расейскія фанаты палілі піратэхніку.

Аднак самыя вялікія сутыкненні паміж заўзятарамі расейскай і англійскай камандаў адбыліся ў Марсэлі да пачатку матчу.

МЯ, паводле sport-express.ru, championat.com, bbc.com

Стужка навінаў