Расейскія медыі перажылі кагнітыўны дысананс


Украінскі прэм’ер Арсеній Яцэнюк нагадаў прыхільнікам «рускага свету» пра захоп бальшавікамі Украінскай Народнай Рэспублікі і падзел Нямеччыны Берлінскай сцяной.

Інтэрвю кіраўніка ўкраінскага ўраду нямецкаму тэлеканалу ARD выклікала хвалю абурэння ў расейскіх медыях. Арсеній Яцэнюк заклікаў міжнародную супольнасць не даваць Маскве шанцаў на паўтарэнне «подзвігаў» Савецкага Саюзу, які акупаваў чужую зямлю.

«Расейская агрэсія супраць Украіны – гэта пасяганне на сусветны парадак. Мы ўсе выдатна памятаем савецкае ўварванне як ва Украіну (украінскі прэм’ер меў на ўвазе захоп бальшавікамі Украінскай Народнай Рэспублікі ў 1920 г. – belsat.eu), так і ў Нямеччыну (падзел краіны Берлінскай сцяною. – belsat.eu). Яго трэба пазбегнуць. Ніхто не можа перапісваць вынікі Другой сусветнай вайны», – заявіў украінскі прэм’ер у эфіры ARD.

Фраза «савецкае ўварванне…у Нямеччыну» выклікала ў расейскіх СМІ і некаторых палітыкаў кагнітыўны дысананс.

Кагнітыўны дысананс – стан псіхічнага дыскамфорту індывіду, выкліканы сутыкненнем у яго свядомасці канфліктуючых: ідэй, вартасцяў і эмацыйных рэакцыяў.

Прапагандысцкі рупар «LifeNews» прыпісаў Яцэнюку спробу перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. «Арсеній Яцэнюк зрабіў фундаментальнае адкрыццё ў галіне гісторыі. Аказваецца, 22 чэрвеня 1941 г. Савецкі Саюз напаў на Германію», – паведамляе тэлеканал.

Расейскія СМІ, палітыкі і публічныя асобы пра заяву ўкраінскага прэм’ера

 

 

 

 

 

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары