Расейскія сілавікі заблакавалі будынак, дзе крымскія татары хацелі адзначыць гадавіну пратэстаў у Маскве


Пра гэта ў сваім «Facebookʼу» напісаў кіраўнік Меджлісу крымскататарскага народу Рэфат Чубараў.





Уваход на тэрыторыю базы адпачынку «Ковбой» у вёсцы Белая Скала заблакавалі паліцыянты і людзі ў балаклавах. Паводле праваахоўнікаў, у будынку можа знаходзіцца «схрон са зброяй». На базе адпачынку крымскія татары планавалі адзначыць 30-ую гадавіну масавых пратэстаў у Маскве.

Улетку 1987 года крымскія татары выйшлі на Чырвоную плошчу з патрабаваннямі вярнуць дэпартаваны народ у Крым і аднавіць нацыянальную аўтаномію.

Фота: crimeantatars.club

Крымскія татары былі дэпартаваныя з Крыму ў Цэнтральную Азію ў траўні 1944 года. Афіцына дэпартацыя была абгрунтаваная фактамі ўдзелу крымскіх татараў у калабарацыянісцкіх групах, якія падтрымлівалі палітыку нацысцкай Германіі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў