Расейскія санітарныя службы не прапусцілі партыі мяса і малочнай прадукцыі


Паводле «Россельхознадзора», у Расею спрабавалі ўвезці мяса «ў незадавальняльным санітарным стане».

Партыю мяса і малочных прадуктаў у Расею спрабавала ўвезці зарэгістраваная на Смаленшчыне фірма «От Сябров». Аднак на кантрольным пункце на аўтадарозе Менск–Масква адмыслоўцы выявілі хібы ў сертыфікатах. Паводле расейскага боку, на мясе былі нечытальныя клеймы, а транспартавалі тавары з грубымі парушэннямі.

«Россельхознадзор» не першы раз забараняе ўвозіць мясную і малочную прадукцыю. У лістападзе 2014 года 14 тонаў мяса беларускай вытворчасці таксама не прапусцілі ў Расею. Тады Аляксандр Лукашэнка ўбачыў у гэтым палітычны падтэкст.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў