Расейскія руферы забраліся на пік аднаго з самых высокіх хмарачосаў Варшавы

video

Аматары экстрэмальных выклікаў усталявалі сцяг на вяршыні хмарачоса ў Варшаве. У апублікаваным відэа сцяг развіваецца пад гукі нацыянальнага гімна Расеі, хоць адзін з «заваёўнікаў» сцвярджае, што гэта акцыя не мае нічога агульнага з палітыкай.

Рызыкоўную спробу падняцца на пік 192-метровага хмарачоса два маладзёны з Расеі зрабілі летась улетку, але запіс апублікавалі на Youtube толькі напрыканцы студзеня. Для выканання задання, яны павінны былі прабрацца на тэрыторыю будынку, абысці ахову, прайсці 52 паверхі, каб увайсці на дах.

Пасля незаўважна пераадолець той самы маршрут у адваротным кірунку, што зрабілі з такой жа лёгкасцю.

«Гэта відэа не мае ніякіх палітычных матываў» – папярэджваюць на пачатку фільма яго аўтары.

Дакладна да гэтага можна ставіцца як да выкліку – кадры расейскага сцяга над польскай сталіцай пад гукі нацыянальнага гімна Расейскай Федэрацыі сапраўды ўражваюць. Падобнае ўражанне польскіх інтэрнэт-карыстальнікаў, якія, з большага, у рашучых словах, выражаюць сваё абурэнне праз занадта дэманстрацыйны жэст.

«Класнае відэа, але са сцягам, які быў – скажу далікатна – недарэчна з боку гэтых маладых людзей. Калі б знайшлі краіны, у якіх за гэта не караюць (альбо штрафуюць) – дык няма ніводнага, дзе гэта вітаецца. Можа хлопцы не маюць добрых манераў, а можа проста яшчэ не атрымалі за такое па д*пе»- так гучыць адзін з самых нейтральных каментароў.

Для іншых расейскі сцяг на хмарачосе стаў падставай для ажыўленай дыскусіі пра ролю Расеі і Польшчы ў сучасным свеце. Былі і тыя, хто звярнуўся да пытанняў бяспекі, і палічыў магчымасць свабоднага пранікнення ў такі будынак не проста сурʼёзным недаглядам з боку аховы, але таксама войска ды паліцыі.

Аднак «заваёўнікі Варшавы» катэгарычна адхрышчваюцца ад палітычных матываў сваіх дзеянняў, у тым ліку і на сваім сайце.

«Сваёй галоўнай задачай перад чытачом мы ставім пошукі ўнікальных, цяжкадаступных месцаў, пра якія СМІ мала ведае. А пазней: максімальна падрабязнае асвятленне іх у інтэрнэце«, – пішуць аўтары, якія ўжо раней пабывалі ў закінутым тунэлі ўрану ў пасёлку Нікель, падземныя лабараторыі навукова-даследчага інстытуту ядравай фізікі Маскоўскага ўніверсітэту і былы камандны пункт ракетных войскаў стратэгічнага назначэння.

Падземныя лабараторыі навукова-даследчага інстытуту ядравай фізікі. Фота unexploredworld.ru

Цяпер да гэтых загадкавых аб’ектаў далучыўся хмарачос у Варшаве.

ЦГ/ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары