Расейскія праваслаўныя прапуцінцы зладзілі аўтапрабег па Беларусі

video

Калона актывістаў расейскай арганізацыі «Национально-освободительное движение» (НОД) увечары 18 верасня праехала па менскіх вуліцах.

Актывісты арганізацыі зладзілі аўтапрабег па Беларусі ў межах «Усерасейскага гуманітарнага аўтапрабегу і хроснага ходу «Вялікая Расея», паведамляе суполка «НОД православный».

Актывісты кажуць, што такім чынам збіраюць гуманітарную дапамогу жыхарам ЛНР/ДНР.

Удзельнікі аўтапрабегу (у камуфляжы) недалёка ад мяжы з Эстоніяй

На сайце НОД паведамляецца, што маршрут аўтапрабегу «Вялікая Расея» узгадняецца з мясцовымі ўладамі. Але на відэа (вышэй) удзельнікі аўтакалоны прызнаюцца, што прыехалі ў Беларусь «інкогніта».

Каментары пад відэа з аўтапрабегу па Менску з суполкі vk.com/nodpravoslav

Аўтапрабег стартаваў у Магадане (Расея).

Удзельнікі аўтапрабегу ў Пскове (Расея)

Падчас аўтапрабегу актывісты агітуюць за Уладзіміра Пуціна і называюць яго «царь-батюшка».

Крыніца: vk.com/rusnodru

Дасье на менскіх прыхільнікаў НОД

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары