Расейскія паліцыянты не змаглі ўратаваць галаву Леніна


Невядомыя знішчылі помнік правадыру ў горадзе Бузулук (Арэнгбургская вобл. Расея). Леніна пазбавілі галавы, адарваўшы яе разам з рукой. Мясцовыя ўлады абяцаюць аднавіць помнік.

«У любым выпадку, помнік Леніну ў горадзе будзе», – заявіў мэр гораду Валерый Рагожкін.

Увечары 7 красавіка ў дзяжурную частку паступіў званок ад відавочцаў здарэння. На месца выехала аператыўная група. Паліцэйскія ўбачылі помнік Леніну ў разбураным стане: без галавы і правай рукі.

«Паводле сведкаў, у адрыванні галавы ўдзельнічала 6-7 чалавек. Акт вандалізму быў запісаны на камеры відэаназірання», парадае ria56.ru.  

Відэазапісы цяпер вывучае паліцыя. Гарадская адміністрацыя лічыць, што здарэнне мае характар вандалізму і не з’яўляецца палітычнай акцыяй.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў