Расейскія казакі збілі студэнта з Пінску


Удзельнікі коннага паходу Масква-Берлін з нагоды 70-ддзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якіх не пусцілі ў Еўропу, абвінавачваюцца ў злосным хуліганстве.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Двое содняў расейцы правялі ў ізалятары часовага ўтрымання Пінскага ГАУС у статусе падазраваных. 10 ліпеня Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэту прадявіў расейцам абвінавачванне ў злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК РБ). Пінская міжраённая пракуратура санкцыянавала іх арышт на два месяцы на перыяд папярэдняга расследавання, паведамляе mypinsk.com.

Трое нецвярозых грамадзянаў Расеі, адзін з іх непаўнагадовы, збілі маладога чалавека, які жыве ў інтэрнаце Пінскага аграрна-тэхналагічнага каледжу. Расейцы пашкодзілі халадзільнік, уваходныя дзверы ды разбілі шкляную вазу, распавёў намеснік Пінскага міжраённага пракурора Сяргей Гарошка.

Паводле яго слоў, мясцовыя ўлады далі ўдзельнікам коннага паходу для пражывання цэлы паверх у інтэрнаце каледжу пасля таго, як казакаў не пусцілі ў ЕЗ. Госці з Расеі ўварваліся ў пакой хлопца і збілі яго. Прычынай бойкі нібыта стала сяброўства студэнта з дзяўчынай, з якой у дзень свайго засялення ў інтэрнат пазнаёміліся расейскія казакі.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

6 ліпеня конны паход у гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Масква-Берлін на саракавы дзень падарожжа дасягнуў Берасця.

Данскія казакі і выхаванцы Маскоўскага казацкага кадэцкага корпусу ім. М. А. Шолахава – (каля дваццаці чалавек) – ушанавалі хвілінай маўчання памяць абаронцаў цытадэлі над Бугам. Берасце стала канчатковым пунктам маршруту коннага паходу. На Захад казакі адправяцца без коней. Як патлумачыў арганізатар паходу, расейскі конегадовец з Сергіева Пасаду Павел Машчалкоў, у Еўропу коней не пусціў польскі ветнагляд.

«У цэлым паход прайшоў нармальна, Сустракалі ўсюды выдатна. А вось давесці яго да канца, на вялікі жаль, мы не зможам. Польшча не пускае нас. Прычына нейкая незразумелая. Яна смяхотная: нібыта мы чымсьці можам заразіць іх жывёлаў. Ехаць дазваляюць толькі транзітам. А сэнс тады везці коней? Каб яны ў Берліне ў конным клубе пастаялі, а пасля павезці іх назад? Таму коней ужо адправілі ў Маскву», – распавёў карэспандэнту belta.by Павел Машчалкоў. Паводле яго слоў, у казакаў былі ўсе дакументы на коней. «Але тут, хутчэй за ўсё, палітыка згуляла вялікую ролю», – дадаў ён.

У ноч на 16 ліпеня ўдзельнікі паходу планавалі на аўтобусе перасекчы беларуска-польскую мяжу, каб ужо на наступны дзень быць у Берліне. Там, як і планавалася, яны ўшануюць памяць загінулых савецкіх воінаў і ў той жа дзень адправяцца назад.

«Справа ў тым, што ў нас ёсць пэўныя абавязацельствы. Многія гарады, праз якія мы ішлі, уручалі нам свае сцягі, давалі капсулы з зямлёй з брацкіх магілаў, каб мы пахавалі іх у Трэптаў-парку і каб сцягі пабывалі там жа. Ёсць іконы, якія нам перадавалі з просьбай давезці іх да Нямеччыны і вярнуць назад. Мы гэта абавязаныя выканаць. Калі б не гэта, паход можна было б не працягваць Але сёння мы не маем права паступіць інакш», – патлумачыў ініцыятар паходу.

Конны паход Масква-Берлін стартаваў 30 траўня на Паклоннай гары ў Маскве. Планавалася, што экспедыцыя фінішуе ў Трэптаў-парку ў Берліне 19 жніўня. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства абароны Расеі, МУС РФ, Міністэрства замежных спраў, Федэральнай мытнай службы Расеі, Суполкай расейскай эканомікі ў Нямеччыне, Расейскім даследчым інстытутам конегадоўлі.

Тры гады таму казакі таксама на конях пераадолелі шлях ад Масквы да Парыжу – паход быў прымеркаваны да 200-гадовага юбілею перамогі ў Айчыннай вайне 1812 года.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў