Расейскія інвестыцыі ў беларускую эканоміку летась – амаль $ 6,3 млрд


Паводле Белстату, аб’ём замежных інвестыцыяў у краіну за год павялічыўся, а беларускіх за мяжу – зменшыўся.

За 2014 год у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі $ 15,1 млрд, што на 0,7 % больш у параўнанні з 2013 годам, паведамляе Белстат.

Асноўнымі інвестарамі арганізацыяў Беларусі летась былі суб’екты гаспадарання з Расеі (41,6 % ад усіх інвестыцыяў, якія паступілі), Аб’яднанае Каралеўства (18,6 %), Нідэрландаў (13 %), Кіпру (6,2 %), Аўстрыі (3,5 %), Нямеччыны (2,5 %). Такім чынам ад расейскіх інвестараў паступіла амаль $ 6,3 млрд.

У той жа час інвестыцыі з Беларусі за мяжу скараціліся ў параўнанні з 2013 годам на 5,6 % і склалі $ 6 млрд. Значная іх частка накіравалася ў Расею (37,7 %), а таксама ў Нідэрланды (20,5 %), Аб’яднанае Каралеўства (18,2 %) і ва Украіну (13,7 %).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў