У Расеі цягам трох гадзінаў блакавалі Google


Раскамнагляд загадаў правайдарам заблакаваць расейскі дамен пашукавіка «Google» (google.ru).

Абноўлена. А 16:15 дамен google.ru прыбралі з чорнага спісу.

Кіраўнік Роскомнадзора Аляксандр Жараў паведаміў, што гэта было не ілжывае блакаванне.

У Google стаяў рэдырэкт з сайта букмекерскай кампаніі, таму аператары пачалі яго блакаваць, – заявіў Жараў. – Google ужо прыбраў рэдырэкт, праблему хутка вырашылі.

Цягам трох гадзінаў дамен паспелі заблакаваць правайдары ТТК, «Акадо», маскоўскі правайдар «Авакс» ды пецярбургскі «Sumtel».

Дамен знаходзіцца ў спісе забароненых сайтаў з 2016 года. Чаму яго вырашылі заблакаваць менавіта цяпер, невядома.

Дамен google.ru трапіў у рэестр забароненых сайтаў адначасова з рашэннем блакады старонак букмекерскіх кантораў. Спасылка, якую патрабавала заблакаваць Федэральная падатковая служба адносіцца да рэкламнай сістэмы «Google», і вяла, імаверна, на букмекерскі сайт. Але асобна гэтую спасылку заблакаваць нельга, бо там выкарыстоўваецца пратакол https, які дазваляе заблакаваць толькі ўсю старонку цалкам.

НМ, ДД

Стужка навінаў