Расейскія гандбалісткі з «Калашнікавым» запрашаюць заўзятараў на гульню

photo

На афішы сённяшняга матчу жаночага чэмпіянату Расеі па гандболе паміж «Кубанню» з Краснадара і «Стаўрапаля СКФУ» правая крайняя гандбалістка Марына Судакова з усмешкай і аўтаматам у руках запрашае гледачоў прыйсці на гульню.

Выява гандбалісткі з аўтаматам Калашнікава ў руках зʼявілася на афіцыйнай старонцы «Кубані» Укантакце. З усмешкай да перамогі – абвяшчае слоган афішы. Зверху старонкі красуецца надпіс “«Кубань» ізноў у Еўропе!”

Заўважым, што «Кубань» у чэмпіянаце Расеі займае пятае месца, і трэнуе яе скандальна вядомы ў жаночым гандболе Яўген Трафілаў, які ў гэтым годзе прывёў зборную Расеі да перамогі на Алімпіядзе ў Рыа. Таксама расейскі трэнер адзначыўся зняважлівымі заявамі пра сваіх падапечных і іхніх суперніц.

СА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары