Расейскія фанаты забілі ангельца на Еўра-2016. Падазраваныя пройдуць працэдуру апазнання


Удзельнікаў беспарадкаў могуць чакаюць куды больш сурʼёзныя праблемы, чым магчымая дыскваліфікацыя каманды ды высылка з Францыі.

У заўзятара зборнай Англіі, якога збілі ў Марселі 11 чэрвеня, канстатавалі смерць галаўнога мозгу. Пра гэта паведаміў консул Расеі ў Францыі Данііл Болтакс, піша tass.

51-гадовага ангельца Эндры Бэйча збілі падчас закалотаў паміж расейскімі і ангельскімі фанатамі. Яго некалькі разоў ударылі па галаве металёвым дубцом, пасля чаго ў мужчыны спынілася сэрца. Лекары ўвялі ангельца ў штучную кому.

Брат Бэйча ў каментары мясцовым СМІ сказаў, што ў паліцыі ёсць відэазапіс нападу. Цяпер 43 расейскіх заўзятары затрыманыя, пройдзе іх апазнанне.

Наступная гульня зборнай Расеі на чэмпіянаце Еўропы адбудзецца 15 чэрвеня ў горадзе Ліль, дзе расейцы згуляюць з камандай Славакіі.

У выніку закалотаў 11 чэрвеня пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек. За беспарадкі УЭФА ўмоўна дыскваліфікавалі Расею да канца Еўра-2016 з папярэджаннем, што адтэрмінаваная дыскваліфікацыя ператворыцца ў рэальную ў выпадку паўтарэння закалотаў і гвалту з боку заўзятараў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў