Расейскія дальнабойнікі абвесцілі новую забастоўку


Архіўны сюжэт «Белсату» пра пратэсты дальнабойнікаў у Расеі

Расейскія дальнабойнікі плануюць правесці новую маштабную акцыю пратэсту.

Пра гэта паведаміў журналіст «Эха Масквы ў Пецярбургу» Арсеній Веснін. Агульнарасейская забастоўка, паводле яго, прызначаная на 15 снежня.

Андрэй Бажуцін, старшыня Аб’яднання перавозчыкаў Расеі, у інтэрв’ю тэлеканалу «Дождь» пацвердзіў планы правядзення новай забастоўкі, пры гэтым дату яе пачатку не ўдакладніў.

Бажуцін падкрэсліў, што ўдзельнікі забастоўкі плануюць высунуць патрабаванні, звязаныя толькі з транспартнай галіной, уключаючы сістэму «Платон».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў