Расейскім гаішнікам забаранілі караць суддзяў, якія ў нецвярозым стане селі за стырно


Інспектары ДПС страцілі магчымасць адхіляць ад кіравання і прыцягваць да адказнасці п’яных суддзяў.

Адпаведны прыказ МУС РФ апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі Расеі.

Працаўнікам дарожнай паліцыі цяпер можна толькі рапартаваць кіраўніцтву аб сваіх прэтэнзіях да канкрэтнага суддзі. Пры гэтым працаўнікам ДПС забараняецца адпраўляць суддзю на праверку на наяўнасць алкаголю ў крыві.

Такой жа недатыкальнасцю на расейскіх дарогах карыстаюцца пракуроры.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў