Расейскіх «Начных ваўкоў» не пусцілі ў Польшчу


Да сябраў «Начных ваўкоў» з еўрапейскіх аддзяленняў мотаклубу, у тым ліку з Беларусі, польскія памежнікі прэтэнзіяў не мелі, а расейскіх – не пусцілі.

Расейскіх матацыклістаў клубу «Начныя ваўкі», якія з’яўляюцца арганізатарамі і ўдзельнікамі прабегу «Дороги Победы – на Берлин», не пусцілі ў Польшчу.

У выніку з цырымоніях, зладжаных у Польшчы, прысутнічалі толькі прадстаўнікі еўрапейскіх аддзяленняў клубу, у тым ліку Беларусі, паведаміў прадстаўнік «Начных ваўкоў» Яўгеній Строгаў.

Паводле яго, «групу расейскіх матацыклістаў па падазрэнні ў датычнасці да экстрэмісцкай арганізацыі на мяжы не прапусцілі на тэрыторыю Польшчы».

Падчас свайго прабегу «Начныя ваўкі» плануюць наведаць Варшаву, Братыславу, Дрэздэн ды Берлін. 28 красавіка «ваўкі» наведалі Менск, а пасля выехалі ў Берасце.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў