Іван Ургант прайшоў працэдуру рэпатрыяцыі і стаў грамадзянінам Ізраіля, паведамляе мясцовае выданне «Вести по-русски».
Паводле выдання, новы пашпарт шоўмен атрымаў у аэрапорце Бэн-Гурыён 10 чэрвеня.
Ургант прайшоў рэпатрыяцыю разам з жонкай і двума дочкамі. Сам Ургант гэтую інфармацыю пакуль ніяк не пракаментаваў.
Іван Ургант нарадзіўся ў 1978 годзе ў Ленінградзе ў сям’і актораў Андрэя Урганта і Валерыі Кісялёвай. Унук Льва Міліндэра і Ніны Ургант. Скончыў Акадэмію тэатральнага мастацтва ў Санкт-Пецярбургу.
Паводе Закону аб вяртанні, людзі з габрэйскімі каранямі могуць стаць грамадзянамі Ізраіля. Гэтай магчымасцю нядаўна скарыстаўся расейскі актор Эмануіл Вітарган і мільярдэр Раман Абрамовіч.
ЮВ, belsat.eu