Расейскі спартовец плюнуў у польскага заўзятара


На чэмпіянаце свету па валейболе, які зараз праходзіць у Польшчы, расейская каманда сенсацыйна саступіла вырашальны матч гаспадарам турніру з лікам 2-3.

Пасля гульні мясцовы фанат крыкнуў капітану расейскай дружыны «Крым вярніце!». Расейскі спартовецу адказ на гэта вылаяўся ды плюнуў у заўзятара. 

Лідар расейскай зборнай вядомы сваім скандальнымі выхадкамі, бойкамі на матчах і прыхільнасцю да празмернага ўжывання алкаголю. У сваім «Twitter’ы» Спірыдонаў называў палякаў «пшэкамі», а на пляцоўцы імітаваў стральбу з вінтоўкі па трыбунах.

Польская зборная выйшла ў паўфінал, а ў суботу пазмагаецца за першае месца з Нямеччынай.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў