Расейскі сенатар дазволіў збіваць фэйкавых дэсантнікаў


Намеснік кіраўніка Камітэту Савету Федэрацыі па бяспецы і абароне Расеі Франц Клінцэвіч мяркуе, што беспарадкі ў грамадскіх месцах у дзень ВДВ ладзяць дэсантнікі-«калядоўшчыкі».

«Самая страшная бяда – гэта так званыя калядоўшчыкі. Я іх пазнаю па выглядзе. Цяпер іх становіцца менш, бо іх проста бʼюць. І мы ўжо далі такую ​​каманду, асабліва па афганцах, выяўляць і проста біць», – сказаў сенатар у інтэрвʼю nsn.fm.

Паводле Клінцэвіча, фэйкавыя дэсантнікі «ствараюць неспрыяльны вонкавы антураж».

2 жніўня ў Маскве на журналіста НТВ падчас наўпроставай трансляцыі напаў 32-гадовы мужчына ў нецвярозым стане. На нападніку была кашулька арганізацыі «Оплот». У 2014 годзе лідар данецкага аддзялення гэтай арганізацыі ўзначаліў ДНР.

Знаходзячыся ў нецвярозым стане, нападнік распавёў праваахоўнікам, што ваяваў «не за Расею, а там, дзе Захарчанка» (непрызнаная рэспубліка на ўсходзе Украіны – ДНР), піша выданне life.ru.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў