Расейскі рубель як «золата»


Старшыня праўлення Нацбанку Надзея Ермакова патлумачыла чаму нам не варта бегаць за расейскай валютай.

«А чаму мы павінны бегчы за расейскім рублём? А раптам ён як золата потым падымецца?»…Заўтра ён скокне ўгару, дык што, мы будзем услед за ім бегчы?» – заявіла Ермакова падчас прэс-канферэнцыі 18 кастрычніка.

Кіраўнік Нацбанку чарговы раз прыгадала, што палітыка паступовай дэвальвацыі нацыянальнай валюты захаваецца. Рэзкую дэвальвацыю ўслед за расейскай валютай Нацбанк рабіць не плануе, запэўніла Надзея Ермакова.

На фоне заходніх санкцый супраць Масквы і абмежаваных крэдытных магчымасцяў для расейскага бізнесу, расейскі рубель значна аслабеў. Цэнтральны банк РФ запампоўвае велізарныя сродкі каб запаволіць абясцэньванне расейскай валюты, але пакуль бесперспектыўна.

ЮВ, паводле belta.by

Стужка навінаў