Курс беларускага рубля працягвае зніжацца пасля адкрыцця таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) 10 красавіка.
Услед за расейскай валютай беларускі рубель працягвае падзенне адносна амерыканскага долара і еўра. Праўда, расейскі рубель падае адносна долара і еўра яшчэ хутчэй.
9 красавіка на таргах БВФБ беларускі рубель умацаваўся адносна расейскай валюты і ўпаў адносна долара і еўра.
Падзенне расейскай валюты пачалося на фоне зніжэння асноўных біржавых індэксаў у звязку з падзеннем катыровак акцыяў расейскіх кампаніяў.
Акцыі расейскіх кампаніяў патаннелі праз уведзеныя Мінфінам ЗША санкцыі супраць расейскіх алігархаў і чыноўнікаў.
ЮВ, belsat.eu