«Расейскі прусак» запрасіў Пуціна адзначыць гадавіну Галакосту ў Празе


Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан запрасіў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на святкаванне 70-й гадавіны вызвалення канцэнтрацыйнага лагера ў Асвенцыме, якая будзе адзначацца 27 студзеня.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Чэхіі Іржы Аўчачэк, паведамляе выданне «Сeskenoviny.cz».

Нагадаем, што ў панядзелак (17 лістапада) у Празе адбыўся мітынг, на якім грамада патрабавала адстаўкі Мілаша Земана за яго прарасейскую рыторыку. Акцыя прайшла пад лозунгам «Мы не хочам быць калоніяй Расеі». У сацсетках дзейнага кіраўніка Чэхіі ўжо ўзнагародзілі мянушкай «расейскі прусак».

17 лістапада ў Чэхіі і Славакіі адзначылі 25-ю гадавіну «аксамітнай рэвалюцыі» 1989 г., якая паставіла кропку на існаванні камуністычнага рэжымаму ў тагачаснай Чэхаславацкай сацыялістычнай рэспубліцы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў