Расейскі праваабаронца: У Расеі правялі ўнікальны і злачынны псіхалагічны эксперымент


Як доўга Расея будзе адмаўляць свой удзел у вайне на Данбасе і чаму расейцаў не цікавіць вайсковая актыўнасць іх краіны? Высвятляем у размове з кіраўніком руху «За правы чалавека» Львом Панамаровым.

«Белсат»: Масква старанна адмаўляе свой удзел у баявых дзеяннях на Данбасе. І нават адмаўляецца ад тых, хто просіць выцягнуць іх з палону і вярнуць дадому. У той жа час па ўсёй Расеі з’яўляюцца безыменныя магілы. Як доўга Масква будзе хаваць свой удзел у падзеях на ўсходзе Украіны? Пра гэта мы гаворым з

Леў Панамароў: Перадусім, канечне, грамадзянскае супрацьстаянне ва Украіне ёсць. Я сам быў на першых этапах і бачыў, калі пушкі яшчэ не стралялі. Але калі б не ўмяшалася Расея, то гэтае грамадзянскае супрацьстаянне было б спыненае, я ўпэўнены, новымі легітымнымі ўкраінскімі ўладамі. Канечне, умяшанне Расеі прывяло да гарачай фазы вайны.

«Белсат»: Расейскія вайскоўцы ваююць на Данбасе. Народ млява на гэта рэагуе. Чаму?

Леў Панамароў: У Расеі праведзены ўнікальны і злачынны псіхалагічны эксперымент. Мільёны расейскіх грамадзянаў замбаваныя тэлевізійнай скрыняй.

Размова цалкам – у відэаверсіі вышэй.

Глядзі таксама
Каментары