Расейскі прапагандыст Кісялёў скраў ідэю прома-роліка ў «Рабакопа»


 Карыстальнік «Youtube» Aslan Tukhuzhev заўважыў падабенства паміж прома-ролікам праграмы расейскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва «Вести Недели» і інфармацыйнай праграмай у амерыканскай кінастужцы «Рабакоп».

«Мне здаецца, што ў Расеі не ў стане прыдумаць нешта самастойна. Мы глядзім кіно, якое скапіявана з галівудскіх фільмаў. Мы глядзім тэлепраграмы, якія ўжо прыдумалі на захадзе і скапіявалі ў нас у Расеі. Мы слухаем музыку, якая фактычна скапіяваная….Давайце ўжо пачынаць напружваць мазгі і рабіць нешта сваё», – заклікае Aslan Tukhuzhev.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў