Расейскі прадпрымальнік: Прадукты знішчаюць, каб «патроліць» грамадства


Навошта расейскія ўлады з імпэтам узяліся за знішчэнне харчоў? Пра гэта «Белсат» пагаварыў з прадпрымальнікам, уласнікам сеткі харчовых крамаў «Пятёрочка» Дзмітрыем Патапенкам.

Дзмітрый Патапенка: Ключавым фактарам з’яўляецца адцягванне грамадзянаў ад рэальных праблемаў. Згадзіцеся, што вывальванне ўсяго гэтага на экраны федэральных каналаў больш займае людзей, чым рост ЖКГ. Адбываецца паказальнае нанясення траўмаў самому сабе, каб не балела нешта малое. Нагадаю нашым суграмадзяне атрымалі павелічэнне ЖКГ летам на 11 %, нашыя суграмадзяне атрымалі амаральныя ўнёскі на капіталаўкладанні на рамонт дамоў. У мяне так званая «жыроўка» вырасла на 50 %. А гэта істотна. У любой краіне свету эканамічныя ўлады ўжо даўно палілі б бамбук недзе ў падзямеллі, калі б у іх адбылося такое павелічэнне.

«Белсат»: Якую мэту пераследуюць расейскія ўлады?

Дзмітрый Патапенка: Выключна адцягнуць увагу, чыста ідэалагічная задача, ніякай эканомікі тут няма. Знішчэнне прадуктаў адбываецца выключна, каб, груба кажучы, «патроліць» грамадства, і грамадства «троліцца» вельмі добра.

Поўная версія размовы – у відэа вышэй.

Стужка навінаў