Расейскі ПЭН-цэнтр выключыў Алексіевіч з чальцоў «папярэдняй датаю»


Пасведчанне чальца расейскага ПЭН-клубу Святланы Алексіевіч. Фота Facebook.com

Гэтак ПЭН-Цэнтр адрэагаваў на дэманстратыўны выхад пісьменніцы з шэрагаў арганізацыі.

Расейскі журналіст Сяргей Пархоменка адным з першых даведаўся пра «контрзахады» пісьменніцкай арганізацыі. На сваёй старонцы ў Facebook ён піша «пра хлусню і свінства людзей, якія ўзначальваюць цяпер Расейскі ПЭН-Цэнтр».

Пісьменніка і журналіста Сяргея Пархоменку выключылі з Расейскага ПЭН-цэнтру напрыканцы мінулага году «за правакацыйную дзейнасць, несумяшчальную з яе мэтамі і задачамі». Пасля гэтага арганізацыю сталі пакідаць яе вядомыя чальцы – напрыклад, Леў Рубінштэйн, Барыс Акунін і Аляксандр Ілічэўскі.

«Акрамя таго, важна таксама паведаміць вам, што лаўрэат Нобэлеўскай прэміі Святлана Алексіевіч ніколі не была чальцом Расейскага ПЭН-Цэнтру, так што яе заява аб выхадзе гучыць дзіўна…» – цытата з ліста.

 

Адказ Расейскага ПЕН-цэнтру амерыканскаму. Скрыншот з penrussia.org

Цяпер імя Алексіевіч знікла са спісаў чальцоў арганізацыі на сайце. Пархоменка ж на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы прыводзіць доказы, што Святлана Алексіевіч цягам доўгага часу была сяброўкай Расейскага ПЭН-Цэнтру:

Сяргей Пархоменка прыводзіць доказы прысутнасці Алексіевіч у спісе чальцоў ПЭН-цэнтру цягам некалькіх гадоў. Фота Facebook

Пархоменка, які паводле pen.org зʼяўляецца супрацоўнікам Інстытуту Кеннан, Вашынгтон, штат Калумбія, выступаў ініцыятарам праваабарончых лістоў. Так, ён супольна з іншымі чальцамі Расейскага ПЭН-цэнтру даслаў адкрыты ліст Уладзіміру Пуціну пра памілаванне ўкраінскага кінарэжысёра, сцэнарыста і пісьменніка Алега Сянцова, якога цяпер утрымліваюць у сібірскай калоніі. Паводле адвакатаў і праваахоўцаў, супраць Сянцова сфабрыкаваная справа па абвінавачванні ў тэрарызме.

ВД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары