Расейскі паліцыянт атрымаў 15 гадоў турмы за дзяржаўную здраду


Раман Ушакоў перадаваў амерыканскім спецслужбам тэлеграмы з сакрэтнай інфармацыяй аб працы МУС.

У кватэры паліцэйскага знайшлі € 37 тыс., якія па версіі абвінавачвання яму перадала амерыканская выведка, – паведамляе interfax.ru.

Амерыканская выведка перадавала грошы грамадзяніну Расеі праз «закладку», замаскіраваную пад камень, – адзначыў прадстаўнік Генпракуратуры Віктар Анціпаў.

Сёлета абвінавачванне ў шпіянажы было прадяўлена былому дырэктару ўкраінскага абароннага заводу «Знамя».

4 лютага стала вядома пра ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць навуковага супрацоўніка Расейскага федэральнага ядравага цэнтра. Падставай для распачынання справы стаў навуковы даклад, з якім Уладзімер Голубеў яшчэ ў 2003 г. выступіў на канферэнцыі ў Чэхіі.

У супрацы з амерыканскімі спецслужбамі абвінавачваецца і прадстаўнік Маскоўскага патрыярхату Яўген Петрын.

Цягам апошніх месяцаў у вір шпіёнскіх скандалаў ды чыстак трапілі і жаўнеры Ваенна-марскога флоту РФ.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў