У Рызе з дапамогай сацыяльных сетак адшукалі аматарку брыдкаслоўя і аштрафавалі на 500 еўра.
Рускамоўная жыхарка латвійскай сталіцы пачала скандаліць у пасажырскім аўтобусе, пасля таго як кантралёр папрасіла яе аплаціць праезд. Відэа выклікала шырокі рэзананс сярод неабыякавых гараджанаў. У справу ўмяшаўся асабіста мэр гораду Ніл Ушакоў. На сваёй старонцы ён выклаў відэазапіс і папрасіў дапамогі ў карыстальнікаў.
ДР, belsat.eu паводле medialeaks.ru