Расейскі манархіст назваў фільм пра Мікалая ІІ «парнухаю» і падпаліў аўто на ўваходзе ў кінатэатр


4 верасня УАЗ урэзаўся ў будынак кінатэатра «Космас» у Екацярынбургу. Пазней кіроўца – 39-гадовы Дзяніс Мурашоў – падпаліў свой аўтамабіль.

Паводле Следчага камітэту РФ, мужчына знаходзіўся на ўліку ў псіхіятра.

17 жніўня Мурашоў узяў удзел у цюменскім пратэсце супраць пракату кінастужкі Аляксея Учыцеля «Мацільда». У фільме распавядаецца гісторыя любоўнага раману цара Мікалая II, якога кананізавала РПЦ.

У Цюмені Мурашоў даў інтэрвʼю мясцовым журналістам і параіў рэжысёру «Мацільды» паказваць свой фільм не ў Расеі, а «пінгвінам у Антарктыдзе».

Паліцыя не раскрывае матывы ўчынку расейскага манархіста.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў