Расейскі лоўкостэр «Победа» адмовіўся ад палётаў у Беларусь


Нізкабюджэтны расейскі авіяперавозчык адмовіўся ад допускаў па 10 міжнародных накірунках, у тым ліку ў Менск і Гомель.

Пра гэта гаворыцца ў загадзе, што апублікаваны на сайце Расавіяцыі.

Адмова ад допуску ў Менск звязаная з тым, што лоўкостэр так і не змог атрымаць ад беларускіх авіяўладаў права на рэгулярныя рэйсы. Авіякампанія «Победа» не змагла ўзгідніць тарыфы на перавозку пасажыраў з «Белавіяй» – гэтае ўзгадненне зʼяўляецца адной з умоваў на атрыманне акрэдытацыі беларускіх авіяўладаў, паведамляе ТАСС.

Планавалася, што «Победа» будзе кожны тыдзень здзяйсняць 14 рэйсаў па маршруце «Масква – Менск» і 7 рэйсаў – па маршруце «Масква – Гомель».

У канцы сёлетняга студзеня паведамлялася пра тое, што «Белавія» не пусціла кампанію «Победа» у Беларусь. Тады кіраўніцтва расейскага лоўкостэра звярнулася да міністра транспарту Расеі з просьбай дапамагчы ўрэгуляваць тарыфныя спрэчкі з «Белавіяй». Паводле гендырэктара лоўкостэра «Победа» Андрэя Калмыкава, у «Белавіі» палічылі, што прапанаваныя тарыфы могуць прывесці да зніжэння тарыфаў на кірунку Масква-Менск і дэстабілізаваць канкурэнтную сітуацыю, якая склалася на рынку авіяперавозак.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў