Расейскі карабель пацярпеў крушэнне ў порце Фусікі


Хвалямі і ветрам пусты сухагруз «Real» адкінула на бетонны хвалярэз, паведамляе берагавая ахова японскага порту.

Праз тайфун ратавальнікі не змаглі дабрацца да судна. 18 членаў экіпажу самастойна выбраліся на бераг. Аднаго эвакуявалі працаўнікі японскай берагавой аховы.

Праз тайфун «Lan» у Японіі загінула адна асоба. Паводле японскіх метэаролагаў, падчас тайфуну ў некаторых раёнах хуткасць ветру дасягала 198 км/г.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў