Савецкі гераінавы шык (ТОЛЬКІ 18 +)


Фотамастакі з Нью-Ёрку апранулі прастытутак з былога СССР ў адзенне ад «Louis Vuitton», «Alexander Wang» i «Miu Miu».

Навошта яны нам гэта паказваюць?

«Дзівы з цэнтральнага раёну» (Downtown Divas) – так амерыканскія мастакі Гігі Бэн Арцы (Gigi Ben Artzi) і Лорал Амір (Loral Amir) назвалі кароткі фільм і серыю фотаздымкаў, на якіх залежныя ад гераіну прастытуткі з краінаў былога Савецкага Саюзу пазуюць у адзенні ад «Louis Vuitton», «Alexander Wang» i «Miu Miu». Паводле зразумелых прычынаў аўтары праекту не называюць, з якіх гарадоў паходзяць гэтыя дзяўчыны.

Брыдкія, пазасмяглыя твары з сінякамі пад затуманенымі, шклянымі вачамі. Тупы позірк у нікуды і бляск боцікаў за некалькі тысяч долараў. Навошта яны нам гэта паказваюць?

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Гераінавы шык (heroin chic) – так у другой палове 90-ых называлі кірунак моды. Эстэтыка якога прадугледжвала тонкае, кастлявае, анарэксічнае цела, стомлены твар мадэлькі з сінякамі пад вачамі. У свой час галоўнаю дзіваю гэтага кірунку была амерыканская акторка Кейт Мос (Kate Moss). Уплывовы амерыканскі штотыднёвік «U.S. News & World Report» называў гэтую з’яву «цынічным трэндам».

Які вырашылі даслоўна праінтэрпрэтаваць два амерыканскія мастакі.

«Усё візуальныя характарыстыкі гэтага стылю адпавядаюць выгляду наркаманаў», – кажа Лорал Амір у інтэрв’ю выданню «Bullettmedia.com». «Гэтыя жанчыны прыкутыя да свету самазнішчэння і руйнуюць сябе, не маючы магчымасці спыніцца. Некаторыя з іх спрабавалі. Звярталіся ў дзяржаўныя рэабілітацыйныя ўстановы, але ў іх нічога не атрымалася, і, на жаль, яны вярнуліся да наркотыкаў», – распавядае суаўтар праекту Гігі Бэн Арцы.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

«Яны мараць пра тое ж, пра што і звычайныя жанчыны»

«Гэтыя дзяўчыны маюць тыя ж мары і надзеі, як звычайныя жанчыны. Яны жывуць у паралельным сусвеце. Сусвеце жывых мерцвякоў… Адна з іх, дарэчы, раней працавала копам у аддзеле барацьбы з наркотыкамі», – прыгадвае Гігі Бэн Арцы.

Дзівы з цэнтральнага раёну распавядаюць пра свае мары, пра дзяцінства і гераінавую залежнасць.

Юрась Высоцкі, паводле bullettmedia.com

Стужка навінаў