Расейскі футбаліст абверг навіну пра тое, што яго збілі


Гулец маскоўскага «Дынама», якое вылецела з найвышэйшага расейскага дывізіёну, кажа, што ніхто яго не збіваў.

«Бойка? Усё нармальна. Нічога не было. Я дома адпачываю», – заявіў абаронца маскоўскага клубу Андрэй Ешчанка ў каментары тэлеканалу «Матч ТВ».

Раней выданне Life.ru паведаміла, што Ешчанку збілі на плошчы Нікіцкай брамы ў расейскай сталіцы.

Інцыдэнт з 32-гадовым футбалістам нібыта адбыўся сёння раніцай.


Паліцыя высвятляе акалічнасці нападу. Вядома, што на плошчы Нікіцкай брамы спынілася аўта «Range Rover», пасля чаго каля машыны адбылася бойка. Кіроўца і пасажыр аўта цягам некалькіх хвілінаў збівалі маладзёна, потым селі ў машыну і зʼехалі. Паводле папярэдніх звестак, канфлікт адбыўся яшчэ ў салоне аўта, а працягнуўся ўжо на вуліцы.

Пацярпелым аказаўся 32-гадовы расейскі футбаліст, абаронца маскоўскага «Дынама» Андрэй Ешчанка.

Напярэдадні гэты клуб прагуяляў піцерскаму «Зеніту» і вылецеў з прэмʼер-лігі (найвышэйшы дывізіён у чэмпіянаце Расеі).

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары