Расейскі эксперт: Еўропу чакае вайна. Усё пачнецца з «мяцяжа» у Беларусі


Паводле Расціслава Ішчанкі, канфлікт распачнецца з атакі ўкраінскіх «нацыяналістаў», якія адразу пасля прэзідэнціх выбараў рушаць у бок беларускай мяжы.

Кіраўнік расейскага Цэнтру сістэмнага аналізу і прагназавання апублікаваў на сайце расейскага інфармацыйнага агенцтва ria.ru жахлівы сцэнар развіцця падзеяў падчас прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі ў лістападзе 2015 г.

Глядзіце таксама >>> Данбас. Першы год вайны

Расейскі эксперт мяркуе, што ЗША рыхтуе каляровую рэвалюцыю ў Беларусі. Паводле Ішчанкі, беларускае кіраўніцтва «расслабіцца», паколькі ў Кыргызстане пачнуцца масавыя акцыі пратэсту (у лістападзе 2015 г. Кыргызстане пройдуць парламенцкія выбары), а ЗША ніколі не арганізоўвалі «дзве каляровыя рэвалюцыі запар».

У такой сітуацыі «ў мяцежнікаў ёсць шанец», лічыць Ішчанка.

«У апошнія 4-5 гадоў Беларусь абзавялася нацыкамі, праеўрапейскай моладдзю, а дзяржструктуры перыядычна пачалі гуляцца ў шматвектарнасць. Канешне, ўсё гэта не адбываецца з такім размахам як на Украіне, але уі Беларусь драбнейшая, і стаўкі з 2013 г. узраслі, што мяцежнікі могуць паспрабаваць адным ударам падрыхтаваных штурмавых атрадаў баевікоў захапіць кантроль над сталіцай паралізаваць уладу. Патэнцыйныя беларускія мяцежнікі могуць атрымаць дапамогу з Украіны – некалькі батальёнаў нацы, якія нікому не падпарадкоўваюцца могуць рушыць праз мяжу», – піша кіраўнік расейскага Цэнтру сістэмнага аналізу і прагназавання.

Калі ж «мяцеж» пераможа, то ў Беларусі ўсталюецца «нацысцкі рэжым». Праўда, эксперт лічыць гэта малаверагодным. Ён верыць, што беларускага войска і сілавыя структуры «за некалькі гадзінаў» разбяруцца з «путчыстамі» і нагадвае, што Расея заўсёды дапаможа нашай краіне.

Глядзіце таксама >>> Блокпост «Грозны», рэпартаж з перадавой

«Беларусь сябра дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), і краіны-удзельніцы дамовы, ў выпадку атакі ўкраінскіх узброеных фармаванняў атрымаюць бясспрэчную нагоду, каб увайсці на тэрыторыю Украіны і пры гэтым ня быць агрэсарам. ЗША акурат гэта і патрэбна, каб Расея афіцыйна апынулася ў стане вайны з Украінай. …У ідэале, калі пераварот атрымаецца, ЗША ў дадатак да нацысцкага рэжыму на Украіне атрымае аналагічны і ў Беларусі. Калі не, то можна спадзявацца хаця б на вайну. Прычым у канфлікт пастараюцца ўцягнуць Прыбалтыку, Польшчу і Румынію», – рэзюмуе Ішчанка.

ЮВ, паводле ria.ru

Глядзі таксама
Каментары