Расейскі добраахвотнік з Навасібірcку ва ўкраінскім палоне: Я бабулек хацеў ратаваць


Іван Капылоў з прарасейскакага батальёну «Восток» распавёў, што яго змусіла прыехаць ваяваць на баку ДНР.

28 – гадовы хлопец наглядзеўся расейскага тэлебачання і вырашыў паехаць на Данбас, каб ратаваць мірнае насельніцтва.

«Я быў звычайным аўтаматчыкам. …Пасля кароткай падрыхтоўкі ў Растове нас пагрузілі на «Урал» і мы паехалі на мяжу. …Родным я нічога пра гэта не сказаў. …Я думаў, што тут пакутуе мірнае насельніцтва», – распавядае Іван Капылоў.

Камандзірам вайсковага падраздзялення, ў якое прыйшоў добраахвотнік, быў былы расейскі вайсковец Анатоль з пазыўным «Менск».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары